“Мінская вобласць - мой гонар, мая бацькаўшчына, мая будучыня”

13.01.2023

Да 85-годдзя Мінскай вобласці з выхаванцамі была праведзена пазнавальная гульня “Мінская вобласць - мой гонар, мая бацькаўшчына, мая будучыня”. У час правядзення якой дзеці замацавалі ўяўленні пра Мінскую вобласць, яе межы, сімволіку, выдаючых людзей і іх дасягненні, маляўнічыя мясціны, прамысловасць. Адзначылі важнасць міру на нашай зямлі.